Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся выставачны праект «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн», на якім прадстаўлены фрагменты каллекцый маладых дызайнераў аддзення Рэспубліканскага фестываля-конкурсу моды і фота «Мельніца моды». Усе яны фіналісты і пераможцы галоўнага праекту краіны ў галіне моды і дызайну сярод моладзі. Гэтыя каллекцыі неаднаразова дэманстраваліся на галоўных подыўмах Мінска, Масквы, Мілана, Стакгольма і інш. 

belaruski-kascjum-vystava-5-1200x801

Каллекцыі “Дзявоя”, “Клекат”, “Рака жыцця”, “Спадзяванка”, ансамбль “Сэрца” дызайнераў Святланы Князевай, Кацярыны Козак, Дзяніса Наліўкі, Ганны Краснер, Аляксандры Крупновай дэманструюцца падчас выставы. 

image1-5

 Народны касцюм – жывы і красамоўны дакумент мінуўшчыны. Адказваючы на глабальныя выклікі часу, сёння вельмі важна не забывацца на свае карані. Цяпер назіраецца вялікая цікавасць да беларускай народнай спадчыны і традыцыйны касцюм становіцца актуальнай крыніцай натхнення, дэманструючы сваю адметнасць. Фестываль-конкурс моды і фота «Мельніца моды» паказвае высокі ўзровень майстэрства як прафесійных, так і маладых пачынаючых дызайнераў адзення. Адначасова з глабалізацыйнымі працэсамі ў іх творчасці адбываюцца працэсы звароту да традыцыйных форм культуры як да крыніцы новых кампазіцыйных, формаўтваральных, дэкаратыўных рашэнняў. Сучасны касцюм, створаны на аснове традыцыйнага беларускага строю, выконвае важную функцыю папулярызацыі нацыянальнай культуры і спадкаемнасці каштоўнасцей беларускага народнага мастацтва сярод моладзі, а таксама заяўляе самабытны вобраз Беларусі на міжнароднай арэне.

На выставе «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн» прапануецца ўключыцца ў ролю даследчыка, які з асаблівай увагай, далікатнасцю разглядае прадстаўленыя ўзоры беларускіх строяў як прадмета вывучэння і, безумоўна, зачаравання. Бо нават самы дасведчаны навуковец практычна не зможа праявіць абыякавасць перад хараством касцюма, высокім майстэрствам яго выканання і крохкасці яго ў часе. Таксама выставачны праект выступае пляцоўкай для аналізу і абмеркавання сучасных вобразаў

belaruski-kascjum-vystava-4-1200x801

Экспазіцыя ўключае 8 аўтэнтычных беларускіх строяў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і таксама касцюмы з калекцый сучасных беларускіх дызайнераў адзення. Дадзеная выстава можа стаць зыходным пунктам для знаёмства з культурным кодам беларусаў, а таксама для яго вывучэння.