24 студзеня стартуе рэспубліканская акцыя

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення НС у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства. Статыстыка сведчыць, што больш за палову здарэнняў узнікае па віне людзей, якія не ведалі ці безадказна паставіліся да выканання правілаў пажарнай бяспекі.

Каб яшчэ раз прыцягнуць увагу жыхароў да гэтай тэмы, а таксама праблеме гібелі ў агні, з 24 студзеня па 11 лютага ў рэспубліцы пройдзе акцыя «Бяспека - у кожны дом! Пройдзе яна ў 3 этапы.

На першым з іх з 24 па 28 студзеня ў цэнтры ўвагі будуць асобы, якія злоўжываюць алкаголем і вядуць асацыяльны лад жыцця, а месцамі правядзення стануць аддзяленні дзённага знаходжання наркадыспансераў, апорныя пункты, а таксама цэнтры бяспекі. "Цвярозы погляд на бяспеку" - менавіта пад такім дэвізам аб'яднаюць свае намаганні ў прафілактыцы пажараў прапагандысты МНС, прадстаўнікі "Чырвонага Крыжа", УУС, духавенства, БРСМ, БДПТ, ветэраны МНС і добраахвотнікі.

На другім этапе, які пройдзе з 31 студзеня па 9 лютага, увага арганізатараў акцыі перамесціцца на састарэлых грамадзян з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, жыхароў сельскіх населеных пунктаў, а таксама студэнтаў ВНУ, ліцэяў і каледжаў. Для мэтавай аўдыторыі залатога ўзросту запланавана мерапрыемства "Скарбонка бяспекі", якое пройдзе на базе сельскіх дамоў культуры. Будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, пройдуць гульні і квэсты. Не пакінуць без увагі старэйшае пакаленне і ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання. Да ўдзельнікаў і арганізатараў акцыі далучацца таксама хлопцы з БМГАВП, работнікі БДПТ. Ратавальнікі падрыхтавалі нямала цікавых тэматычных мерапрыемстваў, у тым ліку інтэрактыўныя гульні "Поле цудаў з МНС", "Назаві цану", "Сакрэт бяспекі" і дыскатэка "Каму за…".

Для моладзі прапагандысты МНС таксама падрыхтуюць нямала цікавага. Студэнты і навучэнцы выпускных класаў стануць удзельнікамі ток-шоу "Дыялог", у якім пастараюцца знайсці рашэнні існуючых праблем у галіне бяспекі жыццядзейнасці. Не абыдзецца без гульні "Дзе логіка?", у якой трэба звязаць з правіламі бяспечных паводзін зашыфраваныя на слайдах словы, і "Брэйн-рынга", дзе ўдзельнікі на працягу хвіліны адкажуць на пытанні, якія датычацца правілаў бяспекі. У гульні-конкурсе "Дэтэктыўнае агенцтва МНС" хлопцы пройдуць шэраг заданняў, звязаных з пытаннямі бяспекі.

Маладых людзей чакае занятак па прычынах узнікнення НС "Формула бяспекі", дзе з названых у прэзентацыі прадметаў неабходна будзе скласці "Формулу бяспекі" і не дапусціць пажар у будынку. У "Музычнай бітве за бяспеку", па чарзе паслухаўшы фанаграмы вядомых песень, удзельнікам трэба будзе аб'яднаць іх назвы альбо радкі і вывесці пастулаты бяспекі.

Завяршальны трэці этап акцыі пройдзе з 10 па 11 лютага. Традыцыйна прапагандысты МНС разгорнуць інтэрактыўныя пляцоўкі ў месцах масавага знаходжання людзей: гандлёвых цэнтрах, адкрытых пляцоўках, улічваючы выкананне эпідэміялагічных норм.

Падчас акцыі таксама будуць выкарыстаныя і магчымасці працы ў анлайн-фармаце праз сацыяльныя сеткі і мэсанджары. Заняткі, лекцыі праз інтэрнэт, адраснае рассыланне буклетаў і карэспандэнцыі, тэлефонныя званкі ў фармаце «На сувязі ратавальнікі…» для людзей з абмежаваным кантактам і шмат іншага.

Далучайцеся да акцыі, каб бяспека панавала і ў вашым доме!